Выставки

Выставка ко Дню рождения Максима Богдановича (0+)

4 - 23 марта 2021

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 2 руб.

 

Выставка ко Дню рождения Максима Богдановича (0+)

Распачаўся юбілейны год для Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Стварэнне мастацкай выставы Надзеі Пашкевіч – гэта першы падарунак да дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Творчасць Максіма Багдановіча поўная глыбокай эстэтычнай і лірычнай інтуіцыі, многія вершы літаральна насычаны аналітычнымі радкамі і складаюць разам цэласную праграму сапраўднага чалавечага жыцця, кодэкс духоўных паводзінаў чалавецтва. Кожны яго твор моцна ўздзейнічае на чалавека, пранікае ў самую душу і натхняе іншых творцаў.

Надзея Пашкевіч стварыла адмыслова мастацкія работы на вершы Максіма Багдановіча да яго юбілею. Застаючыся ў кантэксце роднай беларускай культуры, вобразнасці і музычнасці, паэзіі і прыроды, мастачка шукае і адкрывае для сябе новыя магчымасці для творчасці.

Карыстаючыся традыцыйнымі матэрыяламі алейнага і пастэльнага жывапісу, Надзея Пашкевіч надае сваім палотнам новае гучанне - з плаўнай цякучасцю ліній, тонкасцю танальных пераходаў, з воплескамі цёплых тонаў, часам абагульненымі вобразамі (фігурамі), часта з закручанай спіральнай кампазіцыяй.

Такім чынам, мастачка стварае сваю новую метафізічную прастору, разлічаную на тонкае медытатыўнае ўспрыманне. Па музычным настроi гэтыя работы блізкія да сачыненняў Дэбюсі, Чурлёніса і іншых кампазітараў-сімвалістаў першай паловы 20-га стагоддзя. А ўласцівае шматлікім работам Надзеі кампазіцыйнае спіральнае развіццё ліній і каляровых плям надае карцінам дадатковую дынаміку і энергію, нагадваючы нейкую тонкую гульню прыродных стыхій і касмічных віхур.

Гэтая гульня ліній і колераў, уздзейнічаючы на гледача, не пакідае яго абыякавым. У цэлым, працуючы ў рэчышчы лірычнага (рамантычнага) абстракцыянізму, мастачка стварае свой вобразны свет ілюзій, бачанняў і станаў , што падобна нейкаму паэтычнаму настрою.

Невыпадкова, Надзея Пашкевіч сваю персанальную выставу прысвяцiла 130-годдзю выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча. І цэлая серыя работ мастака па сваім лірычным гучанні рэзаніруе з паэтычнымі радкамі паэта, што дазваляе гледачу яшчэ больш прачуць паэзiю і працу мастачкі.

Сваёй выставай Надзея Пашкевіч аддае даніну павагі і любовi да паэзіі Максіма Багдановіча, праводзячы паралель паміж паэзіяй і жывапісам, паказваючы, што ўся творчасць - адзінства.

Музей працуе: панядзелак-субота, 9:30-17:30.