Выставки

Ретроспективная выставка фотографий Анатолия Дудкина (0+)

18 ноября 2020 - 12 декабря 2020

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: полный - 5 руб., студентам - 4 руб., школьникам - 3 руб.

 

Ретроспективная выставка фотографий Анатолия Дудкина (0+)

Выставачны праект «Характары і лёсы» прысвечаны фатаграфічнай спадчыне Анатоля Дудкіна (1935-1991), чыя творчая актыўнасць прыйшлася на 1970-80 гг. і была звязана з фотаклубной фатаграфіяй.

Анатоль Дудкін, як і большасць фатографаў і фотамастакоў Беларусі, прыйшоў у фатаграфію ў сталым узросце і вельмі актыўна ўключыўся ў творчы і арганізацыйны працэс, фактычна стварыўшы і ўзначаліўшы Мінскі абласны фотаклуб «Крыніца», што аб’ядноўваў фотааматараў з розных гарадоў і пасёлкаў Мінскай вобласці.

Дзякуючы таму факту, што калекцыя фатаграфій Анатоля Дудкіна пасля яго смерці была перададзена на захоўванне Юрыю Элізаровічу (з мэтай у будучыні падарыць яе ў фонд Музея беларускай фатаграфіі, калі ён буде створаны), сёння мы маем магчымасць аднавіць адсутныя элементы «пазла» беларускай фатаграфічнай гісторыі і прадэманстраваць гледачам цудоўныя ўзоры творчай фатаграфіі часоў, калі фотамастацтва рабілася рукамі самога аўтара...

Анатоль Дудкін стварыў некалькі важных для гісторыі беларускай фатаграфіі фотасерый, сярод якіх «Нарачанскія ўдовы» і «Зямля і людзі». Некаторыя здымкі з гэтых серый увайшлі ў выставачны праект «Характары і лёсы». Вялікую цікавасць уяўляюць таксама напрацоўкі Анатоля Дудкіна ў фатаграфіі аголенага цела і ягоныя эксперыменты з працэсамі хімічнага таніравання чорна-белай фотавыявы. Але гэта мае быць тэмай асобнай рэтраспекцыі.

Пры ўкладанні гэтай фотавыставы было вырашана абмежавацца жанрам чорна-белай партрэтнай фатаграфіі, у якім аўтар здолеў максімальна раскрыць свой патэнцыял праніклівага і ўдумлівага фатографа і тонкага псіхолага. На фотаздымках Дудкіна зафіксаваны не толькі ўнікальныя твары і характары герояў, але і асабліва блізкія сувязі, што паўстаюць паміж фатографам і мадэллю ў момант здымкі. Такую блізкасць і даверлівасць даволі складана знайсці ў сучаснай (беларускай) фатаграфіі...

Выставачны праект «Характары і лёсы» уключае ў сябе арыгінальныя вінтажныя фатаграфіі Анатоля Дудкіна з калекцыі Юрыя Элізаровіча, а таксама са збору работ членаў Народнага фотаклуба «Мінск», які, дарэчы сказаць, адзначае ў адыходзячым 2020 годзе сваё 60-годдзе.

Наведаць экспазіцыю можна штодня акрамя нядзель і панядзелкаў з 10 па 18 гадзіну.