Выставки

Загляните на выставку детского рисунка «1 вобраз – 100 ідэй» (0+)

18 ноября 2021 - 19 декабря 2021

Галерея Щемелева

Минск, ул. Революционная, 10

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб. – для взрослых; 3 руб. – для студентов; 2,5 руб. – для школьников

 

0
Загляните на выставку детского рисунка «1 вобраз – 100 ідэй» (0+)

З 18 лістапада ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва працуе выстава дзіцячага малюнка “1 вобраз – 100 ідэй” вучняў творчай майстэрні “Залаты птах” Юліі Шаціла.

Творчая майстэрня “Залаты птах” заснавана мастаком-графікам, сябрам Беларускага саюза мастакоў Юліяй Шаціла ў 2019 годзе. Асновай навучання выяўленчаму мастацтву з'яўляюцца асабісты светапогляд, веды і вопыт мастака.

Навучэнцы майстэрні сфакусаваны на творчасці, а іх эстэтычнае выхаванне – гэта першачарговая задача. Неабмежаваная дзіцячая фантазія, упэўненасць у сваіх сілах, адсутнасць страха і адсутнасць штампаў прыводзяць да нараджэння неверагодна цікавых малюнкаў.

Выстава дзіцячага малюнка “1 вобраз – 100 ідэй” вучняў творчай майстэрні “Залаты птах” – яскравы прыклад, як “маленькі струменьчык натхнення” разліваецца ў акіян творчасці. Юныя мастакі не заціснутыя ў рамкі праграм або светапогляду педагога, свободныя ў выбары тэмы, кампазіцыі, фармату паперы. Яны выкарыстоўваюць самыя розныя матэрыялы: гуаш, алейную пастэль, маркеры, змешаныя тэхнікі, а таксама калаж.

Асноўная мэта і ідэя праекта – паказаць, як з аднаго “сыходнага матэрыяла” можна прыдумаць бясконцую колькасць ідэй, як нечакана і смела можна іх камбінаваць.

На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дзяцей ад 4 да 14 гадоў, выкананыя ў перыяд з 2019 па 2021 гг. Сем прадметаў, сем вобразаў у дзіцячай інтэрпрэтацыі ператварыліся ў самадастатковыя творы мастацтва.

У некаторых работах першапачатковы лейтматыў гучыць на ўсю моц, а ў некаторых – мы чуем ужо толькі яго рэха, узнікаюць ужо новыя выявы, новыя вобразы. У экспазіцыі прадстаўлена і дарослая інтэрпрэтацыя тых жа сямі вобразаў у выкананні педагога і кіраўніка майстэрні “Залаты птах” Юліі Шаціла.

Юныя таленты з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі многіх конкурсаў дзіцячага малюнка рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Працы вучняў выстаўляліся ў ЗША, Японіі, Францыі, Італіі.