Выставки

Выставка к 35-летию аварии на Чернобыльской АЭС (12+)

26 апреля 2021 - 13 июня 2021

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный в день открытия.

 

Выставка к 35-летию аварии на Чернобыльской АЭС (12+)

26 красавіка а 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрыецца часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Чарнобыль – 35…», прысвечаная 35 гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 85-годдзю з дня нараджэння празаіка, публіцыста, кіраўніка Грамадскага аб’яднання «Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”» Васіля Якавенкі.

Экспазіцыя “Чарнобыль – 35…” прадстаўляе асэнсаванне трагічнай падзеі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў Івана Шамякіна, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Алеся Адамовіча, Барыса Сачанкі, Янкі Сіпакова, Міколы Мятліцкага, Алеся Пісьмянкова, Яўгеніі Янішчыц, Ніны Аксёнчык, Анатоля Зэкаў, Васіля Жуковіча, Васіля Якавенкі.

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, рукапісы, артыкулы, кнігі з архіва Васіля Якавенкі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Менавіта праз яго клопат у 1988 г. быў скасаваны праект асушэння поймы Прыпяці, ён заснаваў сацыяльна-экалагічную газету “НАБАТ”, у якой раскрываў наступствы Чарнобыльскай катастрофы, а затым – ГА «Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”», які спрыяў аздараўленню дзяцей за мяжой і ў сумесна адкрытым беларуска-японскім санаторыі “Кюсю-на-Свіслачы” (у спарткомплексе “Стайкі” пад Мінскам).

У адкрыцці экспазіцыі паўдзельнічаюць паэты Анатоль Зэкаў і Антаніна Хатэнка, пісьменнік і гісторык Юры Кур’яновіч, фотамастак Юрый Іваноў.

Выстаўка працуе з 26 кастрычніка па 13 чэрвеня. Уваход у дзень адкрыцця вольны.