Пачатак 19-га стагоддзя. Двое вучоных. Першы канцэнтруецца на рэальным свеце, другога вабіць нябачнае. Дваранін Александр фон Гумбальт накіроўваецца ў Паўднёвую Амерыку, каб праводзіць геаграфічныя даследаванні і вывучаць нязведаны мясцовы лад жыцця. Карл Фрыдрых Гаўс, бяднейшы з паходжання, вядзе навуковую працу дома за пісьмовым сталом і становіцца сусветна вядомым матэматыкам. Праслаўленыя вучоныя ўрэшце сустракаюцца. Яны абодва пражылі доўгае жыцце, але ці былі яны шчаслівыя? У працы над сцэнарам прыняў удзел аўтар экранізаванага рамана-бестселера Даніэль Кельман.
Мастацкі фільм, Германія, 2012
Рэжысёр: Дэтлеф Бук
Працягласць: 119 хвілін
Увага: фільм на нямецкай мове з нямецкімі субтытрамі
Даведкі: +375 17 237 71 19
Фото: Boje Buck Produktion