Выставки

Вяселле Заходняга Палесся

10 февраля 2017 - 30 апреля 2017

Справки: тут.

Вход: уточняется.

Вяселле Заходняга Палесся

На адкрыцці выставы будзе паказаны старадаўні вясельны палескі абрад “пакрывала зняць”. Вы ўбачыце экспедыцыйныя фотаздымкі Заходняга Палесся, якія былі зроблены ў 1980-х гадах у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці. Таксама пазнаёміцеся з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля, убачыце ўнікальныя святочныя народныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.

“Вяселле Заходняга Палесся” – выставачны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, які з поспехам экспанаваўся летам 2016 года ў Музеі народнага побыту Літвы. З 10 лютага па 30 красавіка 2017 года з экспазіцыяй можна пазнаёміцца ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы.