Другое

Вяртанне з эміграцыі

6 марта 2013

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Вяртанне з эміграцыі

У кнігарні «логвінаЎ» пры ўдзеле Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» ўвазе чытачоў будуць прадстаўленыя наступныя выданні:

Лявон Савёнак «Творы» (Мінск: Лімарыус, 2012. Серыя «Галасы Айчыны»).
Дзмітры Сямёнаў «Дзённік 1943—1947» (Мінск: Медысонт, 2012. Серыя «Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»)
«Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва». Вып. 35. (Нью-Ёрк — Менск, 2012).
Лявон Юрэвіч «Жанры» (Мінск: Кнігазбор, 2013. Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны»)

Пра адметнасці вяртання творчай спадчыны эмігрантаў на Радзіму распавядуць:
Ніна Шыдлоўская
Ціхан Чарнякевіч
Ганна Кісліцына
Зміцер Саўка
Адам Мальдзіс
Антон Рудак

Вядоўца прэзентацыі — гісторык Наталля Гардзіенка.