Вячоркі VS Залёты
16 мая 2015
Даведкі: тут.
Уваход: 15 000 руб., дзённая частка праграмы (да 17:00) – бясплатна.
Сто гадоў таму Максімам Багдановічам была напісана паэма “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, у цэнтры якой – шлюб камара і мухі. Таму дамінантай святочных мерапрыемстваў да “Ночы музеяў” ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў гэтым годзе стала вясельная тэматыка. Для наведвальнікаў будзе прапанавана адмысловая праграма, пад час якой можна будзе пазнаёміцца з беларускімі традыцыйнымі вясельнымі спевамі, далучыцца да традыцыйных гульняў, якія праводзіліся раней на вячорках, паслухаць сучасныя моладзевыя гурты. А спецыяльна для маленькіх наведвальнікаў прапануецца дзённая праграма.
14.00 – адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Максімаў сад”, пад час якой адбудзецца прэзентацыя ілюстрацый навучэнцаў мастацкага каледжа імя А.К.Глебава;
14.30 – тэатралізаванае выступленне “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, прадстаўленае вучнямі СШ № 125 г.Мінска;
15.15 – выступленне тэатральнай дзіцячай студыі сямейнага цэнтра Кацярыны Каўровай;
16.00 – гульнёва-забаўляльная праграма для дзяцей;
17.00 – майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву (роспіс гіпсавых фігурак насякомых і інш.);
18.00 – 21.00
выступленні беларускіх этна-калектываў
“Мярэжа”, “Рутвіца”, “Кудмень”;
народныя гульні – Явар, Цяцерка і інш.;
21.00 – 22.00
выступленне псіхадэлічнага арт-рок гурта “TonqiXod”;
22.00 – 23.00
выступленне беларускага акустычнага поп-рок гурта “Р’э мажор”.
Фота: en.wikipedia.org