Субота-Панядзелак, 29-31 жніўня — Прылёт бразільскіх мастакоў
Аўторак, 1 верасня
11:00 — Адкрытая прэс-канферэнцыя (з удзелам бразільскіх і беларускіх мастакоў, арганізатараў, партнёраў, прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, пасля прэс-канферэнцыі запрашаем тых, хто прысутнiчаў, прайсці на месцы, дзе пачнецца стварэнне стрыт-арта). Месца: Space, вулiца Кастрычніцкая 16а.
14:00–20:00 — Пачатак стварэння стрыт-арта па 4 адрасах:
Пасольтва Бразіліі ў Беларусі (Энгельса, 34-а): малююць OSGEMEOS (Бразілія);
Завод “МЗОР” (Кастрычніцкая, 16): малююць: Cowek (Беларусь); Izum (Беларусь)
НБРБ, Разліковы цэнтр (Кальварыйская, 7): малюе Toes (Бразілія)
Жылы будынак (Калініна, 1): малююць Rimon Guimarães (Бразілія). Kontra (Беларусь)
Пятніца, 4 верасня
19:00 — Творчая сустрэча са стрыт-арт мастакамі Vulica Brasil. Адкрыты дыялог на тэму: «Вулічнае мастацтва: досвед Бразіліі і Беларусі». Месца: Space, вулiца Кастрычніцкая, 16а
Чацвер, 10 верасня
10:00 — Наведванне дзіцячага дома з майстар-класам ад бразільскіх і беларускіх мастакоў. Месца: Рудзенск
Субота, 12 верасня
12:00-22:00 — Закрыццё фестывалю. Вялікае свята вулічнага мастацтва на Дзень Горада на вул. Кастрычніцкая
У праграме: канцэрты Morfe, Shuma, дыджэі OSGEMEOS, Rimon, DSS, KorneJ, Gata, актыўнасці: street-art-lounge-мабіль, live-painting, капуэйра і бразільскія танцы, баскетбол, скейтборд, смачная ежа, аўтобусныя і вела-туры па месцах стрыт-арта Vulica Brasil. Месца: вулiца Кастрычніцкая, вуліца робіцца пешаходнай
16:00 — Падарунак Мінску на Дзень Горада (цырымонія сімвалічнай перадачы створанага стрыт-арта гораду, перарэзванне “чырвонай стужкi” прадстаўнікамі Мiнгарвыканкама, мастакамі, арганізатарамі, партнёрамі). Месца: вуліца Кастрычніцкая
Нядзеля, 13 верасня — Ад’езд мастакоў