Легендарный «Вольны хор» зовет на презентацию альбома (0+)
12 декабря 2020
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: бесплатный
«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі.
Хор прэзентуе кліп на песню «Гэта мы» на песню барда Андрэя Мельнікава – як чарговыя словы падтрымкі ўсім беларусам. У кліпе ўжыты шчымлівыя фрагменты з мірных акцый пратэсту, што яшчэ раз нагадваюць: «гэта мы» робім гісторыю!
Гэта – тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм.
Гэта – не яны. Ведае Бог: гэта – мы! Гэта – мы!
Гэта мы – тыя, хто цягам чатырох месяцаў наспынна змагаецца за волю. Гэта мы – тыя медыкі, завадчане, студэнты, хто выйшаў на шлях барацьбы з несправядлівасцю і падманам. Гэта мы – тыя, хто цвёрда ведаюць сваю мэту, і ўпэўнена крочаць да яе.
Песня «Гэта мы» ўвайшла ў новы альбом Вольнага хору «Годныя песні», анлайн-прэзентацыя якога адбудзецца ў гэтую суботу, 12 снежня. На першым вялікім канцэрце прагучаць усе галоўныя песні Хору, што гучалі ў гэтыя месяцы ў розных кропках нашай краіны.