Кино

Вогненыя калясніцы (6+)

26 - 28 октября 2018

Москва

Минск, пр-т Победителей,, 17

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 5 руб.

Вогненыя калясніцы (6+)

Калекцыю праекта «Беларускія ўікэнды» папаўняе ўладальнік чатырохпрэмій «Оскар» «Вогненыя калясніцы». Паказы знакамітай спартыўнай драмы ў Мінску пройдуць 26-28 кастрычніка ў кінатэатры «Масква».

26 кастрычніка ў 19:00 адбудзецца прэм’ерны паказ з удзелам спецыяльных гасцей. Пераклад і агучку фільма на беларускую мову выканала каманда«Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

У 1981 годзе фільм рэжысёра Х’ю Хадсана «Вогненыя калясніцы» прыцягнуў увагуўсёй сусветнай кінасуполкі. Ён стаў уладальнікам дзвюх узнагарод Канскагакіна фестывалю, «Залатога глобуса», трох прэмій BAFTA, а таксама прыза публікі на МКФ у Таронта.

Карціна таксама была ўдастоена чатырох статуэтак «Оскар» –за лепшы фільм, за лепшы сцэнарый, за лепшыя касцюмы і за лепшы арыгінальны саундтрэк.

Стужка распавядае пра супрацьстаянне двух атлетаў-бегуноў на летніх Алімпійскіх гульнях у 1924 годзе ў Парыжы. Адзін з іх – студэнт Кембрыджа, другі –шатландскі місіянер. У цэнтры ўвагі карціны – не толькі барацьба цела і духа, але і супрацьстаянне светапоглядаў герояў.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Бэн Кросі Іэн Чарлсан. Адзначаная Амерыканскай кінаакадэміяй музыка грэчаскага кампазітара Вангеліса абыйшла першыя радкі хіт-парадаў усяго свету, а таксама прагучала на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане.