Статут ВКЛ 1588 і старадрукі (12+)
1 - 30 сентября 2017
Справки: тут, +375 17 334 56 21
Вход: уточняется.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Музеем гісторыі Магілёва і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі запрашаюць 1 верасня 2017 года а 16-й гадзіне на адкрыццё літаратурна-мастацкай часовай экспазіцыі “Нацыя кніг.
Статут 1588 і старадрукі”, прысвечанай важным падзеям ў культурным жыцці нашай краіны – 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 5-годдзю вяртання аднаго з асобнікаў знакамітага Статута ВКЛ.
Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства на тэрыторыі Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах, таму экспазіцыя “Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі” дае магчымасць зазірнуць у свет старадаўніх і рэдкіх выданняў з друкарняў Полацка, Нясвіжа, Гродна, Магілёва, Вільні. 1 верасня, ўпершыню за 5 гадоў, у гасцей мерапрыемства з’явіцца
магчымасць зазірнуць у Віленскую друкарню і ўбачыць адзіны ў Беларусі вышэйшы заканадаўчы акт Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, папярэдніка еўрапейскіх Канстытуцый – Статут ВКЛ 1588 г. Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў (Вільня). Тысячы Статутаў, якімі карысталіся нашы продкі, былі страчаны, але ў 2012 годзе, дзякуючы ахвяраванням, адзін з асобнікаў быў выкуплены. Вяртанне на радзіму знакавага выдання стала працягам шматвяковай традыцыі мецэнатства на Беларусі.
Адкрыццём для гасцей стануць рэдкія выданні Магілёўскай кансісторскай друкарні XVIII cт. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія будуць выстаўлены ўпершыню, а таксама паменшаная копія друкарскага станка часоў Скарыны, зробленая вучнем мінскай гімназіі – Маркам Кодзеневым. На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі, кампаніі Alpari, мастакі, пісьменнікі, літаратуразнаўцы, мастацтвазнаўцы і інш.