Выставки

Почувствуйте запах весны на этой выставке живописи (0+)

3 марта 2022 - 21 апреля 2022

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: полный – 5 руб.; льготный – 2 руб.

 

Почувствуйте запах весны на этой выставке живописи (0+)

У мастацкай галерэі «ЦЭНТР» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці працягваецца выстава жывапісу Андрэя Карпянкова «Прысвячэнне вясне».

Да 21 красавіка гледачоў чакаюць надзвычай эмацыйныя творы, у якіх Андрэй Карпянкоў, выкладчык Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава, сябра ГА «Беларускі саюз мастакоў», звярнуўся да мовы экспрэсіянізму з яго зададзенай «выпадковасцю» і пачуццёвым запалам. Але ў адрозненні ад экспрэсіяністаў пачатку і сярэдзіны мінулага стагоддзя мастак не дэманструе сваю рэакцыю на пужаючую рэчаіснасць, а нагадвае пра неабходнасць адчуваць усю разнастайнасць праяў жыцця ў любых абставінах.

Імпульсам для выстаўкі стаў непаўторны водар вясны, які ўспрымаецца прадвеснікам хуткага абуджэння прыроды і дае адчуванне надзеі. У гэтай серыі аўтара больш за ўсё цікавяць пошук формы і эксперыменты з жывапіснай тэхнікай, што дапамагаюць стварыць своеасаблівы дзённік эмоцый, у якім адсочваюцца змены настрою. У некаторых палотнах мастак ціха прамаўляе, іншымі гучна распавядае пра свае пачуцці.

Дамінуючы вобраз у экспазіцыі – букет, які з’яўляецца падарункам, што можа ўвабраць у сябе мноства сэнсаў: імкненне падзяліцца радасцю, захапленне, цеплыню, якія так патрэбныя нам сёння. Таксама ў экспазіцыю ўключаны палотны з выявамі квітнеючага сада, вобраз якога нясе ідэю надзеі, аднаўлення і няспыннага жыццёвага кола.

У межах выставы арганізуюцца майстар-класы па стварэнню жывапіснага твора ў тэхніцы дрыпінг. Прыняць удзел у іх могуць усе жадаючыя незалежна ад вопыту малявання. На майстар-класах кожны зможа атрымаць задавальненне ад творчага працэсу і стварыць свой унікальны твор – карціну на палатне 40х50 см.

Час працы: серада-нядзеля, 11:00-19:00