Выставки

Вершы ў малюнках (0+)

30 октября 2019 - 10 ноября 2019

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 3 руб.

 

Вершы ў малюнках (0+)

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Вершы ў малюнках” – сумесны выставачны праект з Пасольствам Венгрыі ў Беларусі.

Якой павінна быць дзіцячая кніга сёння? – пытанне, якое хвалюе кожнае пакаленне творцаў ва ўсім свеце. Чым здзівіць і захапіць дапытлівага чытача, вырашае творчы тандэм пісьменнік-мастак. Якім жа чынам гэта адбываецца ў сучаснай Венгрыі і распавядзе выстава.

Аснову экспазіцыі “Вершы ў малюнках” складаюць ілюстрацыі да дзіцячых вершаў, выдадзеных у сучаснай Венгрыі. На думку мастацтвазнаўцы Эмешэ Рэвес, “ілюстрацыі да вершаў адрозніваюцца ад ілюстрацый да прозы тым, што мастакі працуюць больш свабодна, нічога не абмяжоўвае іх фантазію, практычна няма ўмоўнасцей, можна ствараць зусім новыя візуальныя светы”.

У другой палове ХХ ст. было вельмі папулярна здымаць мультыплікацыйныя фільмы па сюжэтах казак. Так самымі папулярнымі для венграў былі – герой народнай быліны Мацьі Лудаш, неверагодная птушка, што любіць шакалад Артур-Клёцка (аўтар Іштван Чукаш “Казкі Пом-Пома”), казляня Элек Мекк (Йожэф Рохмані “Элек Мекк, майстар на ўсе рукі”), аднагаловы Цмок Шушу (Іштван Чукаш “Шушуке”), Гномік з Гномікаграда ды парася Разынка (Агнеш Балінт “Як справы на вуліцы Футрынка?”) і некаторыя іншыя.

Наведвальнікі змогуць убачыць увасабленні гэтых герояў праз керамічныя вырабы, прадастаўленыя Мастацкім таварыскім аб’яднаннем імя Ласло Месароша (Венгрыя). Экспанаты са знакамітай калекцыі “Цацкі ў горадзе” Музея Обуда, аднаго са старэйшых краязнаўчых музеяў Будапешта, пазнаёмяць гасцей з цацкамі Венгрыі ХХ стагоддзя.

Сюжэтныя, дыдактычныя, развіваючыя – сярод іх: дзіцячая тыпаграфія з выявамі персанажаў венгерскіх казак, настольная гульня “Загадкі гісторыі”, дзіцячы прымач у форме аранжавага мышаняці, гульня “Вежа з палачак” (“Tower”), фігурка завадной малпы-баксёра вырабу знакамітай фабрыкі “Штэйф” і інш.

Дапоўняць экспазіцыю кніжныя выданні з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – пераклады венгерскіх народных казак і літаратурных твораў на беларускую і рускую мовы. Большасць экспанатаў будзе выстаўляцца ў Мінску ўпершыню.

Экспазіцыя музея працуе: панядзелак — аўторак, чацвер — субота з 9:30 да 17:30, серада з 9:30 да 19:00.

Выхадны дзень — нядзеля.