Спектакли

Verbum Nobile

25 ноября 2014

Дворец профсоюзов

Минск, пр-т Независимости, 25

Даведкі: тут.

Квіткі: ад 50 000 да 140 000 руб., таксама тут.

Verbum Nobile

Камерная лiрыка-камедыйная опера Станiслава Манюшкi "Verbum Nobile" да 195 год са дня нараджэння знакамітага беларускага кампазітара

10 лістапада Музычны Дом «Класіка» прадставiць ў камерным музычным тэатры “Галерэя” камерную аднаактовую оперу Станіслава Манюшкі «Verbum Nobile» («Слова гонару»).

Першы прэм'ерны спектакль з поспехам адбыўся ў маі 2013 года.

У беларускай шляхты колісь быў звычай – заключаць дамову пра будучае вяселле сваіх дзяцей. Такая дамова замацоўвалася Verbum Nobile — словам гонару. Так адбылося і ў камедыі Станіслава Манюшкі. Малады шляхціч Станіслаў, стаўшы ахвярай няшчаснага выпадку, знайшоў прытулак у памешчыка Лагоды. За хворым даглядала дачка памешчыка Зося. Маладыя людзі закахаліся, але шлюб іх немагчымы, бо бацька даў слова гонару выдаць дачку замуж за сына свайго прыяцеля...
Чым скончылася гiсторыя – можна здагадацца, але на свае вочы пабачыць і пачуць вы зможаце пад час наведвання самаго спектакля.

Выканаўцы вядучых партый: Анастасія Храпіцкая, Арцём Хамiчонак, Сяргей Кiлеса, Аляксандр Жукаў, Дзмiтрый Капiлаў.

Дырыжор – Уладзімір Авадок, рэжысёр - Алена Медзякова, хормайстар - Жанна Фiлiповiч, прадзюсар - Аляксандр Чаxоўскi 

Фота: pl.wikipedia.org