Вераснёвы вечар у Мастацкім
13 сентября 2014
Справки: тут.
Вход: бясплатна, на мерапрыемствы ў музеі – 50 000 руб.
“Вераснёвы вечар” – гэта серыя мерапрыемстваў, якія складаюцца з інтэрактыўных праграм, творчых акцый, майстар-класаў, канцэртаў. Калі вы адчыніце дзверы музея, то апынецеся ў калейдаскопе шэдэўраў сусветнага і нацыянальнага мастацтва.
Прастора перад музеем (вул. Леніна, 20)
14.00. Арт-суботнік: мастакі, якія прымаюць удзел у арт-праекце Zabor, размалююць карцінамі лаўкі перад музеем. Дапамагаць мастакам будуць гледачы
14.30. Майстар-клас для ўсіх ахвотнікаў па ліндзі-хопу ад школы танцаў “Качэлі” і “Квартал”
15.00. Акцыя “Размалюй”: магчымасць размаляваць карціны мастакоў – удзельнікаў арт-праекта Zabor
Прастора музея (фае, выставачныя залы 1-га паверха) (вул. Леніна, 20)
14.00-17.00. Бясплатны шакаладны фантан ад фабрыкі “Камунарка”
15.00-17.00. Майстар-класы па арыгамі, маляванні, фэйс-арту
15.00-17.00. Мастакі малююць партрэты гледачоў у стылях мастацтва ХХ стагоддзя (супрэматызм, поп-арт і г.д.) у залах першага паверха, дзе праходзіць арт-праект Zabor
16.00–18.00. Куратары арт-праекта Zabor правядуць інтэрактыўную экскурсію па выставе для гледачоў з конкурсамі, прызамі і цікавымі гісторыямі
Новы корпус музея (=прыбудова) (вул. Леніна, 20А)
16.00. Прэзентацыя “мастацкага” мыла з карцінамі беларускіх майстроў
17.00. Прэзентацыя цукерак з рэпрадукцыяй карціны Івана Хруцкага “Невядомая з кветкамі і фруктамі” ад фабрыкі “Камунарка”
18.00-20.00. Канцэртная праграма “Святочны калейдаскоп”
20.30-21.30. Акустычны канцэрт Яўгена Змушка (гурт “Мутнаевока”)
Арт-кафэ (1-ы паверх) (вул. Леніна, 20)
20.00-20.30; 21.00-21.30. Музычна-тэатралізаваная імпрэза ад гурта “Lumiere Tales” (музыка чароўнай арфы, якая свеціцца) і Тэатра лялек, святла і ценю “Дом Сонца”