Другое

Велоэкскурсия по окрестностям Минска (16+)

26 июня 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 29 руб.

 

Велоэкскурсия по окрестностям Минска (16+)

Заслаўе – залатая класіка беларускага турызму. Гэта выразны і яскравы падручнік па гісторыі Беларусі ад "А" да "Я", разгорнуты ў маляўнічай прасторы: ад летапіснай крэпасці Рагнеды і Ізяслава, высланых сюды кіеўскім князем Уладзімірам - да вытворчых цэхаў сучасных мінскіх прадпрыемстваў.

Цудоўным дадаткам да падарожжа ў Заслаўе ў гэтыя памятныя дні стане агляд і экскурсія ў музей-дачу беларускага легендарнага пісьменніка Васіля Быкава. Музей-дача дае ўяўленне пра дачны побыт творцы ў 1985-1998 гг., пра тое, якім Васіль Быкаў быў у штодзённым жыцці. Таксама ў музеі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя пісьменніку.

А на дэсерт – адпачынак і купанне на Мінскім моры.

Аб’екты:

  • чыгуначная станцыя “Беларусь”, 
  • валы абарончай крэпасці Х ст., 
  • старая забудова, 
  • помнік Рагнедзе і Ізяславу, 
  • касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі XVIII ст., 
  • рынкавая плошча з помнікамі князю Ізяславу,
  • абарончыя ўмацаванні і кальвінскі збор XVI ст.; 
  • музей-дача Васіля Быкава, 
  • Мінскае мора.

Старт а 10:00, працягласць маршрута - 42 км (10 гадзін), кошт - 29 руб. ( экскурсія па маршруце + наведванне музея-дачы Васіля Быкава).

Запіс у групу: +375298535749 (магчымы пракат ровараў).