Активности

Велоэкскурсия по Лошицкому парку (14+)

8 мая 2021

Лошицкий парк

Минск, пр-д Чижевских, 10

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 15 руб.

 

Велоэкскурсия по Лошицкому парку (14+)

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава...

У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў...

Працягласць 2,5 гадзіны. Магчымы пракат ровараў.

Запіс у групу: +375 (29) 853-57-49.