Яшчэ толькі апошні сонечны прамень знікае за даляглядам, а па горадзе ўжо ціха пачынае крочыць ноч. Частка горада засынае, іншая ж знаходзіцца на піку сваёй актыўнасці. Увесь горад ахінае коўдра, сплеценая з таемнасці і рамантыкі. На вузкіх вулачках ажываюць легенды і мінулае, над шырокімі плошчамі прабягае згадка падзей, якія раней адбываліся... Эклектычнасць станаў, загадкавасць горада... Далучайцеся, каб спазнаць Мінск з новага ракурса.
Увага: з сабой мець велаліхтарык.
Збор групы: каля выхаду з метро "Няміга" ў бок Палаца спорту.
Фото: velomir.by