Сябры і сяброўкі, ужо прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў (Веганства ад "А" да "Я", Кінапрагляд "Зямляне", Веган-кухня) , на якіх пазнаёміліся з асноўнымі прычынамі, па якіх людзі прыходзяць да веганства. Больш увагі звярнулі на галоўны аспект – этыку, і нават навучыліся гатаваць розныя веганскія стравы.
Цяпер запрашаюць Вас далучыцца да міжнароднага "Дня Вегана" і разам з намі адсвяткаваць гэту цудоўную дату!
Лекцыі, прэзентацыі і кінапрагляды пакуль пакінем і паспрабуем пазнаёміцца ў больш нефармальных умовах:
– Веган-potluck (кожны/ая можа прынесьці з сабой што-небудзь веганскае: ад фруктаў да прыгатаваных этычных нішцякоў)
– Цікавыя гульні
– Музыка (будзе нават укулеле!)
– Новыя знаёмствы і цёплая атмасфера
А яшчэ вырашылі сумясьціць свята з "хэлоўінам"!
Такім чынам запрашаюць апрануць касцюмы, маскі, ператварыцца ў надзвычайных істотаў і нячысьцікаў і далучацца да "Веган Хэлоўіна"!
Фото: Baltic Beach Hotel