Вечеринки

Калядная вечарына Лятучага ўніверсітэта

27 декабря 2016

Падворак

Минск, ул. Багратиона, 39

Справки: тут.

Вход: 13 руб.

Калядная вечарына Лятучага ўніверсітэта

Цэлы год мы былі вельмі занятыя – разважалі, спрачаліся, прэзэнтавалі, стваралі і нават троху руйнавалі. Калядныя і навагоднія святы – самы час для таго, каб спыніцца, паглядзець адзін аднаму ў вочы, усьміхнуцца, сказаць добрыя словы, адчуць сяброўскую падтрымку і прымроіць неверагодную будучыню! 

У калядныя святы Лятучы напаўняецца чароўнымі пахамі глінтвейну, імбірнага печыва, шакаладу з кан’яком і, канешне, мандарынаў. І прастора мыслення на пэўны час пераўтвараецца ў прастору мараў, пачуццяў, сяброўскіх гутарак і жартаў, нечаканых сюрпрызаў.

У праграме вечарыны:
 каляднае прадстаўленне “Універсітэцкай батлейкі”, 
 святочныя тосты ад вядомых беларускіх інтэлектуалаў, 
 новыя пачэсныя прызначэнні “свядомага”, “падсвядомага” і “несвядомага” Лятучага ўніверсітэта, 
 узаемныя падарункі і сюрпрызы.

Для ўдзелу ў вечарыне неабходна прыхваціць з сабой:
* Падарунак. Кніга ці іншая “прылада для мыслення” з Вашымі пажаданнямі і віншаваннямі, якімі мы будзем дзяліцца адзін з адным.
* Мары пра будучыню, каб было што загадаць і пажадаць.

Па традыцыях універсітэцкіх сяброўскіх вечарын прысмакі ды напоі набываем разам. Свой унёсак (13 руб.) вы можаце абмяняць на адмысловы квіток у Таццяны Вадалажскай ці Галіны Вячэславаўны на Падворку ці падчас лекцый і семінараў.

Фото: prakti4no.ru.