Вечеринки

Вечар жахлівых гісторый (16+)

31 октября 2019

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

Вечар жахлівых гісторый (16+)

31 кастрычніка, як толькі завіднеецца Месяц і ўсе нячысцікі і вядзьмаркі пачнуць спраўляць шабаш, Арт Сядзіба запрашае на “Вечар жахлівых гісторый”, каб уратаваць вашыя душы на Хэлоўін.

Беларускія літаратары Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Сяргей Календа, Даша Бялькевіч, Павал Касцюкевіч і таемны госць будуць чытаць вусцішныя казкі і страшылкі ды й распавядаць пра сапраўдныя жахі.

А ў канцы гурт Nürnberg зайграе акустычны сэт, каб адпужаць нячыстую сілу.