Васьмікласнікі не плачуць (12+)
23 ноября 2019
«Беларускія ўікэнды» вяртаюцца: 23 лістапада ў кінатэтры «Масква» адбудзецца паказ надзвычай кранальнай сямейнай драмы «Васьмікласнікі не плачуць».
12-гадовая школьніца Акі любіць гуляць у футбол, марыць паступіць у прэстыжны каледж разам з усім класам, кахае, сябруе, варагуе —жыве, як мільёны іншых дзяцей яе ўзросту. Пакуль не высвятляецца, што яна захварэла на лейкемію. Што будзе далей?
23 лістапада ў кінатэатры «Масква» адбудзецца паказ фільма «Васьмікласнікі не плачуць» — сямейнай драма паводле сусветнага бэстсэлера. Фільм зразумелай мовай размаўляе з дзецьмі і іх бацькамі пра такую складаную тэму, як рак. Гэты фільм адначасова смешны і глыбокі, вясёлы і сумны. Вы не застанецеся абыякавымі і выйдзеце з сеанса перапоўненыя самымі светлымі эмоцыямі.
«Васьмікласнікі не плачуць» дубляваны на беларускую мову найлепшымі беларускімі артыстамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» і Фестывалю нідэрландскага кіно пры падтрымцы офіса Амбасады Каралеўства Нідэрландаў ў Беларусі. Толькі адзін паказ.