Выставки

Вандроўкі душы (0+)

4 - 23 сентября 2018

Справка: тут.

Вход: 5 руб.

Вандроўкі душы (0+)

4 верасня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «Вандроўкі душы. Маладзечанская школа выцінанкі”. Экспазіцыя складаецца з твораў мастакоў, якія стаяць ля вытокаў адраджэння Маладзечанскай школы выцінанкі: Наталлі Чырвонцавай, Лізаветы Чырвонцавай, Людмілы
Валковіч-Борыс.

Узнікненне выцінанкі як аднаго са старажытных відаў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва звязана з вынаходніцтвам паперы ў Кітаі. З распаўсюджаннем тэхналогіі яе вырабу выразанне з паперы становіцца модным у Еўропе. На тэрыторыі Польшчы, Украіны, Беларусі выразанне і выявы з паперы атрымліваюць назву “выцінанка”. Першы папяровы млын на Беларусі з’явіўся ў Смаргоні ў 1601 годзе. Правобразамі выцінанак з’яўляліся
кустодыі, якія выкарыстоўваліся для аховы пячатак на дакументах. Яны мелі форму ромба ці разеткі. Кавалак паперы, складзены ў чатыры разы, выразаўся па краі рознымі прыгожымі зубчыкамі.

С цягам часу папера ўвайшла ў народны ўжытак. Ёю аздаблялі сцены хаты, мэблю, вокны, абразы, выразалі фіранкі, карункі, ручнікі, сурвэткі, кветкі, галаўныя ўборы, аздобы абразоў, калядныя зоркі, абажуры для лямпаў. Сюжэты, заснаваныя на матывах сусветнага дрэва, мелі ахоўнае прызначэнне. Але паступова розныя гістарычныя падзеі і новыя тэхналогіі выклікалі заняпад старажытнага віду мастацтва.

У 20 стагоддзі з пачатку 70-х гадоў пачынаецца паступовае адраджэнне цікавасці да выцінанкі. Народны майстра Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава першая стварыла трывалую сістэму навучання майстэрству выразання з паперы спачатку на базе Маладзечанскай
дзіцячай мастацкай школы, а затым на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

Распрацаваныя праграмы вызначаюцца лагічнасцю, паслядоўным падыходам да навучання, сэнсавай напоўненасцю і павагай да гістарычнай спадчыны. Дзякуючы яе намаганням была створана Маладзечанская школа выцінанкі, якая мае свае адметныя рысы. Гэта дакладная кампазіцыя, лаканічнасць, сімвалізм, спецыяльныя прыёмы
выразання для стварэння тонавай плямы. Выцінанкі вылучаюцца высокай графічнай культурай, майстэрскай стылізацыяй, дызайнерскім падыходам. На працягу 20 гадоў шмат выпускнікоў каледжа плённа працуюць і працягваюць справу майстра.

Выстава прымеркавана да 60-годдзя Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

Панядзелак-пятніца: 10.00 – 19.00
Субота, нядзеля: 11.00 – 19.00