Активности

Вандроўкі ў мінулае (12+)

9 декабря 2017 - 28 января 2018

Минская городская ратуша

Минск, пл. Свободы, 2а

Справки: тут.

Вход: сколько считаете необходимым.

Вандроўкі ў мінулае (12+)

«Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» – гэта адукацыйны дабрачынны праект, прысьвечаны пешым вандроўкам па Менску.

У межах праекту вас чакаюць штодзённыя (з красавіка па верасень) ці штотыднёвыя (з кастрычніка па сакавік) вандроўкі і 17 аўтарскіх экскурсій - кожная зь іх адкрые вам новую цікавую старонку гісторыі гораду.

Вас чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадзкія гісторыі, сьмешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданьні, прывіды і старажытныя некропалі, гісторыя Беларусі на менскіх вуліцах.

Тысячы людзей ўжо наведалі экскурсіі праекту. Далучайцеся!

Праект «Вандроўкі ў мінулае» працуе згодна з прынцыпам «Free Walking Tours» – гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога зьяўляецца азнаямленьне зь гісторыяй гораду. Такія экскурсіі будуць цікавымі як гасьцям, так і жыхарам гораду; экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім сьвеце і карыстаюцца вялікай папулярнасьцю.

Кожны жадаючы можа прыйсьці на вандроўку, па сканчэньні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы разьвіцьцю праекту, пакінуўшы чаявыя.

Праграма

Снежань

09.12 (субота)
14.00 - ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (Сустракаемся ля Цэнтральнай кнігарні)
10.12 (нядзеля)
14.00 - ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ (Сустракаемся ля ўваходу ў цырк)

16.12 (субота)
14.00 - АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (Сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)
17.12 (нядзеля)
14.00 - ПРАСПЕКТ (Сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Савецкая, 2)

23.12 (субота)
14.00 - ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКУ (Сустракаемся ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхаіла)
24.12 (нядзеля)
14.00 - ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ (Сустракаемся ля ўваходу ў Палац мастацтва. Вул. Казлова, 3)

25.12 (панядзелак)
14.00 - АД ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ (Сустракаемся ля ГУМу з боку вуліцы Леніна)
30.12 (субота)
14.00 - ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ (Сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў тэатар Музкамедыі)
31.12 (нядзеля)
14.00 - АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (Сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)

Студзень

01.01 (панядзелак)
14.00 - ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ (Сустракаемся каля стэлы-помніку першай менскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2. Ст.м. Няміга)
02.01 (аўторак)
14.00 - СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ (Сустракаемся ля помніку Адаму Міцкевічу)
06.01 (субота)
14.00 - СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД (Сустракаемся ля ўваходу ў краму "Мегатоп". Вул. Кірава, 1)
07.01 (нядзеля)
14.00 - СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА (Сустракаемся ля помніку Пушкіну)

13.01 (субота)
14.00 - СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ (Сустракаемся ля помніку Адаму Міцкевічу)
14.01 (нядзеля)
14.00 - МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (Сустракаемся каля ўваходу ў ратушу)

20.01 (субота)
14.00 - ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (Сустракаемся ля Цэнтральнай кнігарні)
21.01 (нядзеля)
14.00 - ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ (Сустракаемся ля ўваходу ў цырк)

27.01 (субота)
14.00 - ПРАСПЕКТ (Сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Савецкая, 2)
28.01 (нядзеля)
14.00 - ТАЯМНІЦЫ КАТАЛІЦКІХ СЬВЯТЫНЯЎ (Сустракаемся ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхаіла)

Фота: be-x-old.wikipedia.org