Узоры Свадзеі
16 мая 2014
Даведкi: тут.
Уваход: вольны.
Сучасны чалавек звыкся, што свядомасць – гэта люстэрка, у якім адбіваецца рэчаіснасць. Што ўсе рэчы маюць рэальнае існаванне, а мы толькі люстэрка, у якім яны паказваюць сябе. Але ёсць іншы падыход. Рэчы, якія мы бачым вакол, гэта плён творчасці нашай свядомасці. Свядомасць стварае сэнсы, а з сэнсаў створанае ўсё…
16 траўня ў межах цыкла лекцый "Urbi et Orbi” Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь" запрашаюць на лекцыю лінгвіста, санскрытолага і філосафа Міхаіла Баярына “Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы”. Лекцыя будзе прысвечана ўводзінам у Актыку - распрацаваную лектарам канструктыўную тэорыю сэнсу, што разглядае свет як праяву сэнсавай Прамовы, з якой утвараюцца ўсе іншыя мовы.
“Узоры Свадзеі”, паводле меркавання Міхаіла Баярына, - гэта скрайняя канструктыўная тэорыя. Канструктыўнасць яе ў падыходзе, які мае на ўвазе пошук адказаў на пытанне: “Як гэта зрабіць?”, а не “Што гэта?” ці “Якое яно?” Скрайнасць жа складаецца ў пастаноўцы задачы: з найменшага, аднаго зрабіць найбольшае, усё.
“Узоры Свадзеі” - гэта светагляд, у якім сэнс паўстае прыродай і вытворам свядомасці, а не адлюстраваннем і абагульненнем знешніх аб’ектаў. Свядомасць жа выступае тут стваральнікам рэальнасці, а не яе вынікам.