Майстар клас па керамічных упрыгожаннях (6+)
15 мая 2019
Гліна – надзвычай пластычны прыродны матэрыял, які дазваляе ўвасобіць у жыццё практычна любыя фантазіі, ствараючы самыя розныя рэчы – ад скульптуры і посуду да керамічных пацерак.
А яшчэ лепка з гліны – гэта цудоўны від арт-тэрапіі, які дорыць шмат пазітыўных эмоцый, дае магчымасць расслабіцца і адпачыць ад штодзённай мітусні, і разам з тым “перазагрузіцца” і знайсці натхненне для новых ідэй і рашэнняў.
Падчас майстар-класу рабіць будзем керамічную птушку-брошку, якая стане эксклюзіўным упрыгожаннем для вашай любімай сукенкі, ці шалі, ці нават сумкі і будзе нагадваць пра вясну і сонца нават у самыя змрочныя дні.
Праводзіць майстар-клас Наталля Цэван – мастачка, керамістка, выкладчыца, сяброўка Саюза беларускіх майстроў народнай творчасці, удзельніца шматлікіх мастацкіх выставаў.
Абавязковы папярэдні запіс на майстар-класы: тэл./viber +375 29 269 45 87, t.pechanko@gmail.com