Выставки

«У межах уласнага «я»: мастак-калекцыянер у Беларусi»

5 - 31 марта 2013

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

«У межах уласнага «я»: мастак-калекцыянер у Беларусi»

За дзесяцігоддзі замкнёнай сістэмы арт-адносін “Мастак – Твор  –  Мастак” у Беларусі ўтварыўся шэраг унікальных калекцый, сфарміраваных мастакамі, куды ўваходзяць працы, аналагаў якіх не знайсці ні ў адной музейнай калекцыі краіны. 

Прычын, чаму мастакі збіраюць гэтыя калекцыі, некалькі. Гэта і матэрыяльная падтрымка адзін аднаго, і разуменне таго, што гэты мастак важны для культурнага поля краіны, таму неабходна захаваць ягоную творчасць у Беларусі. Гэта і жаданне валодаць  канкрэтнай працай, а таксама абмен працамі паміж мастакамі.

Але галоўнай прычынай феномена калекцыя мастака застаецца адсутнасць цікавасці да сучаснага мастацтва “звонку” арт-супольнасці: з боку, напрыклад, беларускіх бізнэсоўцаў. Крытыкі, куратары, самі аўтары наракаюць на тое, што сфера калекцыянавання ў Беларусі, нягледзячы на тое, што ёсць шэраг мастакоў, а таксама патэнцыйныя пакупнікі, развіваецца вельмі марудна. Менавіта таму асноўнымі знаўцамі сучаснага мастацтва працягваюць заставацца самі аўтары.

Такім чынам, праект “У межах уласнага “Я”: мастак-калекцыянер у Беларусі” паспрабуе ўзняць пытанні феномена калекцыянавання. Для чаго патрэбныя калекцыі? Якія існуюць асноўныя крытэрыі для іх стварэння? Што ўяўляюць сабой юрыдычныя асаблівасці калекцыянавання ў Беларусі?

У экспазіцыі праекта будзе прадстаўлены шэраг працаў з прыватных калекцый беларускіх мастакоў — Руслана Вашкевіча, Жанны Гладко, Міхаіла Гуліна, Артура Клінава, Аляксея Лунёва, Сяргея Кірушчанкі, Данілы Парнюка, Андрэя Плясанава, Вольгі Сазыкінай, Тамары Сакаловай, Ігара Саўчанкі і Антаніны Слабодчыкавай.

Куратары праекта —Таццяна Арцімовіч і Валянціна Кісялёва.

Спецыяльна да выставы мультымедыйны часопіс 34mag.net падрыхтуе аўдыёгід па кожнай калекцыі.

У рамках праекта чакаецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных калекцыянаванню:  круглы стол “Чаму мастак становіцца калекцыянерам?” з удзельнікамі праекта — мастакамі-калекцыянерамі; прэзентацыя серыі альбомаў беларускіх сучасных мастакоў “Калекцыя пАРТызана” Артура Клінава; прэзентацыя ўласнай калекцыі Андрэя Плясанава.

А таксама VIP-мерапрыемства для запрошаных гасцей: лекцыя-прэзентацыя прафесара ЕГУ, кіраўніка праграмы “Візуальныя даследаванні” Альміры Усманавай, прысвечаная правілам стварэння прыватнай калекцыі.

Адкрыццё выставы 5 сакавіка а 19-й гадзіне.