Фесты

Тыдзень Швецыі ў Мінску

3 июня 2017

Верхний город

Минск, пл. Свободы, 23а

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Тыдзень Швецыі ў Мінску

З 29 траўня па 3 чэрвеня 2017 года ў Мінску пройдзе Тыдзень Швецыі, які завяршыцца ў суботу, 3 чэрвеня, масавым святкаваннем Дня Швецыі на плошчы Свабоды.  У рамках Тыдня Швецыі запланаваны шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх з’яўляецца знаёмства жыхароў і гасцеў горада з мовай, культурай, гісторыяй, адукацыяй, кухняй, спортам і эканомікай Швецыі. 

З 29 траўня па 3 чэрвеня ў мінчан будзе цудоўная магчымасць пакаштаваць стравы шведскай кухні ў мінскіх рэстаранах Arborea гатэля “Рэнесанс”, The View, Spoon, Wood &Fire, Westfalia, Kitch’n, Свабоды 4 і Вінная шафа. Той, хто не паспее гэта зрабіць цягам тыдня, зможа пачаставацца шведскімі традыцыйнымі стравамі на вялікім фудкорце, які будзе арганізаваны 3 чэрвеня проста на плошчы Свабоды. 

Святкаванне Дня Швецыі ў Верхнем горадзе 3 чэрвеня стане кульмінацыяй Тыдня Швецыі. 

З галоўнай сцэны на плошчы Свабоды з 13.00 і да 18.00 прагучаць шведская музыка ў выкананні хора Concordia  і сімфанічнага трыа “Вытокі”. Улюбёныя хіты ABBAAce of BaseRoxetteThe Cardigans выканае кавер-бэнд Пятра Клюева. Танцавальны  гурт “Legion Street Dancers запаліць публіку брэйк- і хіп-хоп кампазіцыямі ў сучасных шведскіх рытмах.  Гасцей мерапрыемства таксама чакаюць разнастайныя інтэрактыўныя гульні з каштоўнымі прызамі ад спонсараў. Ну а кульмінацыяй святкавання стане вечаровы канцэрт з удзелам зорак шведскай папулярнай музыкі – гурта Secret ServiceА распачнуць вечаровы канцэрт беларускія фiналiсты Еўрабачання 2017 - гурт Naviband! Пачатак канцэрта ў 20.00

Акрамя галоўнай сцэны, на плошчы з 13.00 да 18.00 таксама будуць дзейнічаць і іншыя пляцоўкі: культурная, адукацыйная, інфармацыйная, дзіцячая, спартовая. 

На культурнай пляцоўцы (у дворыку з фантанам, Музычны завулак 1/2) адбудзецца прэзентацыя паэтычнага зборніка шведскага Нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера на беларускай мове. Прэзентацыю наведае ўдава паэта Моніка Транстромер i шведскі даследчык Ніклас Шолер, які пазнаёміць беларусаў з творчасцю Нобелеўскага лаўрэата. Таксама можна будзе ўбачыць выставы “Швецыя вачыма беларусаў”, “Швецыя ў Беларусі” i выставу Шведскага Інстытута “Жыццёвая мазаіка”. Разам з тым наведвальнiкi будуць мець магчымасць паглядзець пастаноўку па п’есе Стрындберга “Фрокен Жулі”. Усіх, хто завітае ў дворык з фантанам, будзе чакаць цікавая літаратурная віктарына з прызамі для пераможцаў. 

На адукацыйнай пляцоўцы (дворык гатэля “Манастырскі”, Музычны завулак) адбудзецца  прэзентацыя навучальных праграм Шведскага Інстытута і Стакгольмскай школы эканомікі. Любы жадаючы зможа наведаць майстар-клас па традыцыях святкавання Сярэдзіны лета ў Швецыі, узяць удзел ва ўроку шведскай мовы, а таксама паспытаць шчасця ў латарэі “Спазнай Швецыю”. 

На дзіцячай пляцоўцы (арт-тэраса Канцэртнай залы “Верхні горад”) адбудуцца дзіцячыя спектаклі, чытанні  і майстар-класы па матывах шведскіх казак пра Піпі Доўгую Панчоху, Маму Му і Крумкача, Пэтсана і Фіндуса, Віту Белую Крэску і Снежнага чалавека. Кніжкі пра гэтых шведскіх персанажаў у перакладзе на беларускую мову будуць прадавацца на плошчы. Для дзетак будзе арганiзавана фотазона i прапанаваны аквагрым ад кампаніі Oriflame. З другога боку плошчы, каля гарадскiх вагаў размясцiцца дзiцячая гульнявая зона кампанii "Полесье". 

На спартовай пляцоўцы (перад рэстаранам “Рэнесанс”) можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе па флорболе, далучыцца да трэніроўкі ад фітнэс-трэнераў кампаніі Oriflame, узяць удзел у турніры па настольным хакеі і тэнісе, а таксама заняцца скандынаўскай хадой. 

На інфармацыйнай пляцоўцы (каля Ратушы з боку вуліцы Леніна) можна будзе атрымаць  брашуры, прысвечаныя гісторыі, культуры і традыцыям Швецыі.

Шведскія кампаніі Volvo Group і Scania пазнаёмяць гасцей свята з апошнімі мадэлямі легкавых аўтамабіляў і грузавікоў (на паркінгу каля рэстарана “Верхні горад”). 

На Дні Швецыі таксама раскінецца Алея майстроў (з боку вул. Леніна перад барам “Свабоды 4”), дзе рамеснікі будуць праводзіць майстар-класы і прадаваць вырабы ручной працы, традыцыйныя для шведаў і беларусаў.  

У зоне прыгажосцi Oriflame можна будзе зрабіць бясплатны экспрэс-макіяж і атрымаць прафесійную кансультацыю спецыялістаў кампаніі.

Турыстычныя агенцтвы распавядуць пра туры ў Швецыю. 

Клуб рэканструктараў пазнаёміць беларусаў з рыштункам, гульнямі і традыцыямі вікінгаў. 

Свята на плошчы праводзіцца Пасольствам Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь супольна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. 

Фото: Geran de Klerk