Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка правёў “Тыдзень Купалаўскага online”. На працягу тыдня гледачы ўбачылі чатыры рэпертуарных спектакля Купалаўскага тэатра дзякуючючы прамой трансляцыі і інтэрнэт-рэсурсам. Агульная колькасць гледачоў усіх чатырох паказаў за тыдзень склала больш за 40 000 чалавек з Еўропы, Амерыкі, Азіі, Афрыкі.
Купалаўскі тэатр працягвае заставацца са сваімі гледачамі на сувязі. Мы вельмі ўдзячныя ўсім аматарам тэатральнага мастацтва за такую ўвагу да нашых спектакляў і за тое, што многія з іх застаюцца з намі побач, нават у адсутнасць магчымасці наведаць тэатр. Купалаўскі тэатр пашырае сваю прысутнасць у інтэрнэт- прасторы і анансуе новы праект “Купалаўскі дома” – гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў.
Расклад бліжэйшых паказаў:
- 5.04: спектакль-капуснік “жАрт to you” (2016 год);
- 7.04: творчы вечар Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай (з архіва Белтэлерадыёкампаніі);
- 8.04: спектакль “Офіс”, Інгрыд Лаўзунд (рэж. Кацярына Аверкава); 10.04: спектакль "Хам”, Эліза Ажэшка (рэж. Аляксандр Гарцуеў).
Прагляд даступны абсалютна бясплатна і без тэрытарыяльных абмежаванняў. Спасылка на прагляд будзе адкрыта на сайте kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18:00 у дзень паказа да 18:00 наступнага дня.