Тыдзень беларускай мовы
29 ноября 2014 - 6 декабря 2014
Даведкі: тут.
Уваход: ад 30 000 да 100 000 руб.
Спадарства! Шчыра запрашаем усіх у Дом Фішэра! У хуткім часе вас чакае шэраг самых розных мерапрыемстваў, аб'яднаных шыльдай "Тыдзень беларускай мовы", які абяцае быць вельмі цікавым.
У межах тыдня мовы будзе праходзіць мастацкая выстава гарадскіх замалёвак і шрыфтавых плакатаў, канцэрты, паэтычныя чытанні. Адзін з вечароў будзе прысьвечаны гульне "Паўстанцы" і іншым беларускім настолкам. Прыемным бонусам стане майстар клас з беларускімі стравамі, кулінарнымі гісторыямі і сакрэтамі на нашай утульнай кухне з цёплай кампаніяй. І, канечне, вы зможаце добра й смачна падсілкавацца!
Завершыць тыдзень перадуікендная кінаноч з фільмамі ў беларускай агучцы ад праэкта Кінаконг.
Ніжэй можна глянуць расклад і абраць больш прывабнаыя для сябе дні, але мы ўпарта заклікаем вас нічога не прапускаць!
| 29 лістапада з 19:00 |
Паўстанцкі вечар/ Настольныя гульні па-беларуску.
Вас чакае гульня "Паўстанцы" - выдатная альтэрнатыва карткавай гульні "Мафiя", а таксама iншыя цiкавыя настольныя гульні па-беларуску.
Аплата за час Дома Фішэра.
| 30 лiстапада з 19:00 |
Ежа па-беларуску. Майстар-клас аўтэнтычных беларускіх рэцэптаў. Можна вельмi добра падсiлкавацца.
Аплата за час Дома Фішэра.
| 2 сьнежня з 19:00 |
Паэтычны вечар.
Вечар з Уладзем Лянкевічам, аўтарам кнiгі "70 % вады", вакалістам і гітарыстам арт-рок гурта "TonqiXod" і Антонам Рудаком, які нядаўна прэзэнтаваў дэбютны зборнік вершаў "Верхні горад". Уваход вольны. Аплата за час Дома Фішэра.
| 3 сьнежня з 19 00 |
Сяргей Башлыкевіч. Фенаменальны бард, у творчасьці якога спалучаюцца мясныя й драйвовыя песьні пра бараду і сур'ёзныя балады з гістарычным ухілам. Уваход вольны. Аплата за час Дома Фішэра.
| 5 сьнежня з 19:00 |
Гурт Ejrut з ірландскімі фолкавымі песьнямі на беларускай мове.
Уваход вольны. Аплата за час Дома Фішэра.
| 5-6 сьнежня з 0:00 і да раніцы |
I нарэшце! Кіна ноч па-беларуску ад kinakong.by.
Тры фільмы ў беларускай агучцы!
Містэр Фокс, Хронікі Нарніі, Мае суседзі Ямада.
Цэлая ноч з поп-корнам, печывам і іншымі пачастункамі — 80 тыс.
У раскладзе магчымыя змены.
Фота: orator-club.by