Спектакли

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі

16 - 23 ноября 2016

Даведкі: тут.

Уваход: 8–10 руб., у абанеменце – 7,5 руб.

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі пройдзе ў РТБД з 16 па 23 лістапада. Гледачы ўбачаць адразу 8 пастановак па п’есах беларускіх драматургаў XXI стагоддзя.

Акрамя спектакляў у тэатры адбудуцца асветніцкія сустрэчы з доктарам філалагічных навук, прафесарам БДУ С. Я. Ганчаровай-Грабоўскай, а таксама з аўтарамі п’ес. На сустрэчах можна будзе глыбей пазнаёміцца з творчасцю драматургаў-удзельнікаў тыдня.

Адкрые Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Гэта ўсё яна», нядаўняя прэм’ера РТБД. А завершыць – дакументальны спектакль «Мабыць?», які будзе паказаны ў рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

16.11 – «Гэта ўсё яна»

17.11 – «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў»

18.11 – «Ліфт»

19.11 – «Любоў людзей»

20.11 – «Дажыць да прэм’еры»

21.11 – «А ці будзе заўтра…» («А если завтра нет…»*)

22.11 – «Белы анёл з чорнымі крыламі»

23.11 – «Мабыць?»

 *спектакль ідзе на рускай мове.

На спектаклі Тыдня сучаснай беларускай драматургіі можна набыць абанемент і атрымаць зніжку 15%. У абанемент уваходзяць па аднаму квітку на кожны спектакль Тыдня.

Кошт квітка ў абанеменце – 7,5 руб. (без абанемента – ад 8 да 10 рублёў). 
Кошт абанемента – 60 р. (8 спектакляў па 7,5 руб.). Абанементы можна набыць толькі ў касе тэатра (вул. Крапоткіна, 44). Колькасць абанементаў абмежавана.

Увага: вяртанне ў касу квіткоў абанемента немагчыма (за выключэннем выпадкаў, калі спектакль адменены ці перанесены па ініцыятыве тэатра).

Фото: ByCard.