Другое

Тры Каралі (0+)

5 января 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: для взрослых – 6,5 руб.; для школьников и студентов – 4 руб.; для детей дошкольного возраста – бесплатно.

 

Тры Каралі (0+)

Адно з галоўных святаў каталіцкага календару, якое адзначаецца 6 студзеня, у народзе мае назву «Тры Каралі», таксама вядомае як «Цары з Усходу» ці «Тры мудрацы».

Згодна з хрысціянскімі вераваннямі, існавала група вешчуноў, якія наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і мірры. Яны з’яўляюцца традыцыйнымі пэрсанажамі ў святкаванні Калядаў і важнай часткай хрысціянскай традыцыі.

Абрадавае мерапрыемства «Тры каралі» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак, пераробленая на сучасны лад з інтарактыўнымі элементамі.

Вас чакае:

  • рэканструкцыя каляднага абыхода «Тры Каралі»;
  • паказ спектакля лялечнага тэатра «батлейка»;
  • частаванне гарбатай з зёлак;
  • беларускія народныя забавы і танцы;
  • розныя майстар-класы.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.