Выставки

Transforma

18 сентября 2014 - 18 октября 2014

Центр современных искусств

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Transforma

18 верасня 2014 года а 18-й гадзіне ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё арт-праекта ТРАНСФОРМА. Аўтары праекта – маладыя беларускія мастакі Віктар Астэр, Пётр Кузьміч і Міраўлад Палачыч. 

У экспазіцыі арт-праекта будуць прадстаўлены інсталяцыя, арт-аб’екты, скульптура, жывапіс.

 “Мы павінны разглядаць сучасную культуру і мастацтва не толькі ў выглядзе асобных эксперыментаў з формай, колерам і фактурай, – распавядае куратар праекта Віктар Астэр – але і як інструменты для рэгулявання і гарманізацыі інфармацыйнага патоку, які нас акружае. Створаная мной інсталяцыя «Трансформа» – вялікі, чорны, статычны куб, сабраны з мноства старых кніг, сімвалізуе невуцкія стэрэатыпы і састарэлыя веды. Белы куб – гэта надзея на выратаванне, душа і абсалютнае веданне. Цёмнае застаецца ўнізе, а белае і лёгкае лунае ў паветры, не маючы абмежаванняў”.

Віктар Астэр, Пётр Кузьміч з’яўляюцца выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Міраўлад Палачыч – Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Выстава будзе доўжыцца па 18 кастрычніка 2014 года. 

Час працы: 11.00 – 17.30. Выхадныя: субота, нядзеля.

Фото: balintmiklos.com.