Выставки

To be Estonian

24 марта 2015 - 18 апреля 2015

Центр современных искусств

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: +375 17 262 62 15, +375 17 292 93 36.

Вход: 30 000 руб.

To be Estonian

Пытанні нацыянальнай самасвядомасці, традыцый і прыналежнасці да эстонскай нацыі становяцца больш актуальнымі ў эстонскім грамадстве
з кожным годам. Што стаіць за сакрэтам стойкасці эстонскай нацыі? Магчымыя адказы можна знайсці ў самабытных нацыянальных касцюмах і традыцыйным рамястве. Відавочна, эстонцы – таленавіты і вынаходлівы народ, з уласнай дэмакратычнай пазіцыяй, пачуццём свабоды і бязмежнай творчасцю.
Выстаўка прадастаўляе беларускім гледачам магчымасць задумацца аб пытаннях захавання эстонцамі сваіх унікальных каранёў і гісторыі
ў сучасным свеце, які напоўнены зменлівымі каштоўнасцямі. Мастакі-дызайнеры, якія бяруць удзел у выставе, прысвячаюць яе вераванням
і эстэтычнаму густу сваіх продкаў – з дапамогай нацыянальных рамёстваў. Яскравыя вобразы, колеры і адценні, зашыфраваныя ў эстонскім эстэтычным гусце, дазволілі гэтаму народу пранесці праз стагоддзі і захаваць жывым іх асаблівы нацыянальны стыль.
На выстаўцы прадстаўлены наборы адзення ў суправаджэнні фотаработ Ану Хінт.
У выстаўцы прымуць удзел мастакі-мадэльеры: Мары Аакрэ, Дзіяна Дзянісава, Катрэ Арула, Пірэт Пуппарт, Кертту Сіпланэ, Моніка Кісанд, Астра Мыістлік, Трііну Пунгітс, Ліізі Ріід, Лііз Плато, Айніккі Эйскоп, Хелі Ківерік, Рііна Томберг, Кюлліке Тувікенэ, Мерле Лыхмус.

Куратар выстаўкі Ану Хінт.

На творчай сустрэчы 25 сакавіка (17:00) Ану Хінт, якая з’яўляецца куратарам выстаўкі сучаснага эстонскага касцюму “To be Estonian. Эстонскія асацыяцыі”, распавядзе аб сучасных тэндэцыях развіцця эстонскага мастацтва тэкстылю.
Ану Хінт з’яўляецца членам Саюза мастакоў-мадэльераў Эстоніі, прафесарам Універсітета Тарту.

Пры падтрымцы Культурнага фонда Эстоніі, Эстонскага саюза мастакоў і Пасольства Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе адкрыта па 18 красавіка 2015 года.

Час працы: 11.00 – 19.00, серада: 13.00 – 21.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелак