Кино

Tim's Vermeer

27 августа 2014

Центр современных искусств

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Tim's Vermeer

27 жніўня а 19 гадзіне у клубе BLOW UP адбудзецца чарговы прагляд дакументальнага фільма «Вермеер Ціма» і дыскусія!

Ці можна лічыць знакамітага галандскага мастака Яна Вермеера (1632 – 1675) майстрам каляровай фатаграфіі, калі б яна існавала ў 17 стагоддзі?! Дакументальны фільм «Вермеер Ціма» (Tim's Vermeer) апавядае пра даследаванне прыёмаў працы, якія выкарыстоўваў Ян Вермеер. Задоўга да з'яўлення фотакамеры ён ствараў бездакорна реалістычныя карціны. Аўтарытэтныя даследчыкі мастацтва слушна сцвярджаюць, што Ян Вермеер, дзякуючы свайму таленту, апярэдзіў сваіх сучаснікаў-жывапісцаў. Стваральнікі фільма Teller, Penn Jillette і Farley Ziegler, разам са сваім сябрам-вынаходнікам Цімам Джэнісанам (Tim Jenison), які займаецца таксама і камп'ютэрнай графікай, спрабуюць праверыць сваю гіпотэзу, што Вермеер карыстаўся ў сваёй жывапіснай практыцы «камерай луцыдай» (camera lucida), якая давала праекцыю выявы на палатно.

Дакументальны фільм "Вермеер Ціма" (Tim's Vermeer)
Рэжысёр: Тэлер (Teller)
Працягласць: 01:16:40
Пераклад на рускую (субцітры)
Прэм'ера фільма: 2013, Toronto International Film Festival