Кино

The Cambodian Room

28 января 2015

Центр современных искусств

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: тут.

Вход: бесплатный, 18+.

The Cambodian Room

28 студзеня 2015 глядзім і абмяркоўваем у дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, Някрасава, 3) дакументальны фільм "Камбаджыйскі пакой". Фатограф агенцтва MAGNUM Антуан Д'Агата (Antoine D'Agata) пасля здымкі закінутых пейзажаў і пошукаў у амаль што абстрактнай фатаграфіі заняўся даследаваннем адносінаў. Яго цяпер цікавяць людзі і іх стасункі. У сваіх новых работах ён перад усім - акцёр, ён вывучае жыццё цела і плоці у абмежаванай прасторы маленькага пакоя.

Фатограф праводзіць некалькі тыдняў у Камбоджы ў маленькім пакойчыку мясцовай "жрыцы кахання" Лі, спрабуючы зафіксаваць на стужку свае інтымныя стасункі з ёй. Фільм дэманструе схаваную частку жыцця мастака, ягоны выбар жыць на мяжы дазволенага і адсылае нас на досведу такіх сусветна вядомых дзеячаў сучаснай культуры як Керуак, Арто, Бэкан ды Пазаліні.

Фото: lamonomagazine.com