Спектакли

Таямнічае начное здарэнне з сабакам

15 февраля 2017

Галерея T**.**

Минск, пр-т Дзержинского, 57

Справки: тут.

Вход: free donation.

Таямнічае начное здарэнне з сабакам

Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі і ГА“БелАДДІіМІ” ў супрацоўніцтве з ГалерэяйTUT.BY - драматычны спектакль па творы ангельскага пісьменніка Марка Хэдана “Таямнічае начное здарэнне з сабакам”.

Спектакль прысвечаны тэме дзіцячага аўтызму, якая актуальная сёння як для Беларусі, так і для іншых краін. Аўтызм называюць хваробай цывілізацыі. Паводле дадзеных СААЗ, колькасць дзяцей з гэтым дыягназам расце на 13 працэнтаў у год. Гэта асаблівасць псіхічнага развіцця, звязаная галоўным чынам з парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыйнай халоднасцю і стэрэатыпнасцю дзейнасці. Дзіця з аўтызмам можа з'явіцца ў любой сям'і, не залежна ад прыбыткаў, адукацыі і сацыяльнага статусу бацькоў.

Для таго каб зразумець што адбываецца з такім дзіцем, уявіце сабе, што ўсё, што вы адчуваеце… павялічылася ці зменшылася стакратна. Лёгкія дакрананні могуць выклікаць у вас боль цi, наадварот, моцны ўдар – застацца незаўважаным. Яркая рэч, раней звыклыя гукі стануць палохаць, а гаворка суразмоўцы ператворыцца проста ў мелодыю. Складана такое ўявіць, але можна зразумець, што ў такім выпадку свет людзей і свет рэчаў успрымаюцца інакш…

Мерапрыемства праходзіць пад дэвізам  “Тэрыторыя мастацтва – тэрыторыя роўнасці”

Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрей Саўчанка

Мастак: Юрый Вінагарадаў

Музыка: Аляксей Варсоба (Port-Mone)

Акторы: 4 курс “Акторы драматычнага тэатра і кіно” Беларускай акадэміі мастацтваў (Майстэрня народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі).

Уваходныя квіткі: тут.

Фото: SocNews.by.