Аўтар, рэжысёр, сцэнарыст, харэограф – Мацей Заклічыньскі
Жанр – мюзікл-кабарэ
Працягласць – 1 г. 30 хв.
«Танга Забарона» - гэта прадстаўленне з жывой музыкай. У ім пераважаюць элементы мюзікла і кабарэ, заснаваныя на польскіх песнях міжваеннага перыяду.
Героі спектакля – удзельнікі Магічнага ансамбля, яны жадаюць далучыць кабарэ “Забарона” да элітных забаўляльных месцаў горада. Персанажы спектакля: амбіцыёзны і зайздросны дырэктар, яго разбэшчаная жонка, незадаволены самадур-улан, пакорная сірата і чорт. Пастаноўка інтэрактыўная – публіка прымае ўдзел у прадстаўленні, дзе спяваюць песні пра каханне і нянавісць, сум і незадаволенасць. У міжваенны час атрыбутамі ўдалага вечара ў кабарэ былі алкаголь, цыгарэты, музыка, танцы і спевы… Чым шырэй наладжваюцца ў гэты час забавы, тым прывідней становіцца надзея, што заўтра ў свеце яшчэ будзе панаваць мір.
Фота: www.poranny.pl