Танцавальныя вечарыны
1 ноября 2016
Справки: тут.
Вход: 5 руб.
Запрашаем на танцавальныя вечарыны, якія будуць праводзіцца рэгулярна. Кожны аўторак чакаем аматараў беларускіх танцаў, беларускай культуры і музыкі. Вы можаце ўвогуле не ўмець танчыць, галоўнае каб было жаданне!
Выкладчыкамі на вечарынах будуць дасведчаныя танцоры вандроўнага тэатрыка «Гістрыён». За час свайго існавання тэатр прымаў удзел у многіх фестывалях сярэднявечнай і традыцыйнай культуры ў Беларусі, Польшчы, Латвіі, Чэхіі, Украніне, станавіўся лаўрэатам шматлікіх конкурсаў.
На занятках разгледзім і навучымся:
- танцам эпох Сярэднявечча, Рэнесанса і нават пазней;
- народным танцам Беларусі;
- а пазей – Украіны, Прыбалтыкі, Скандынавіі і іншых краін і рэгіёнаў свету;
Акрамя таго, такія вечарыны дазволяць адчуць што музей, гэта не толькі экспанаты і халодныя залы, але і жывая ўтульная прастора, дзе вы сустрэнеце шмат цікавых людей і незабыўна правядзеце вольны час.
Фото: virbelarus