Там, дзе жывуць цуды
29 - 30 декабря 2012
Справки: +375 17 286 31 68.
Вход: свободный.
Калядны фестываль “Там, дзе жывуць цуды”
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Дзіцячыя творчыя майстэрні
Запрашаюць усіх дзетак і бацькоў на калядны фестываль прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў.
Ганна Барэйка навучыць вас рабіць незвычайныя паштоўкі. Наталля Графская падзеліцца сакрэтнай тэхнікай, як ствараць казачнага персанажа. Якім чынам распісваць драўляныя фігуркі распавядзе і пакажа Марыя Карпянкова. Разам з Надзеяй Алехінай вы зможаце зрабіць скрыню для падарунка ў тэхніцы скрапбук. Святочны анёл з’явіцца ў вас пасля майстар-класа з Марынай Клімко, а Павел Лукашэвіч пакажа, як ствараць яскравы дызайн вінілавым балванкам. З Кацярынай Кушнер вы даведаецеся, што рабіць з кветкамі і раслінамі нашага лесу. Мастачка Васіліса Паляніна-Календа разам з дзеткамі будзе вырабляць самыя сапраўдныя чароўныя палачкі.
Казачны лес, у якім апынуцца наведвальнікі галерэі, абавязкова замігціць пяшчотным святлом зорак. Разам іх будуць запальваць госці і партнёры фэста “Гранд сістема-C”. Сам лес будзе створаны з дапамогай мастачкі Наталлі Гарачай і чароўнага святла ад кампаніі“M8 Эффект”.
Winx запрашае далучыцца да гарбатнай цырымоніі ў кампаніі фей ва ўтульным Ў-бары. Там жа можна будзе пакаштаваць навінкі каляднага меню — імбірнае печыва, гарачае малако са спецыямі і пахучы глінтвейн.
Юрыдычная фірма “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” правядзе майстар-клас “Што рабіць, калі...” пра простыя правілы паводзінаў у няпростых сітуацыях.
Вакальнае этнічнае трыо “АКАНА” пры ўдзеле дзіцячых хораў “Рада” і “Весянчук” распавядзе сваім маленькім гасцям пра свята Каляды, праспявае і развучыць з імі адну з самых вядомых беларускіх калядак “Го-го, каза”.
У кнігарні “ЛогвінаЎ” — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы. Крама дызайнерскіх рэчаў Ў прадставіць дзіцячую прадукцыю — цацкі, упрыгожванні і цёплыя рэчы для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам.
Запрашаем усіх, хто шукае дзівосаў і цудаў, у гэты пераднавагодні час!
Чакаем вас з 12 да 18 гадзін 29 і 30 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў".