Выставки

Святы вечор (18+)

24 - 31 декабря 2018

Галерея «Артель»

Минск, пр. Независимости, 58/1

СПРАВКИ: здесь.

ВХОД: открытие бесплатно, дальше 2 руб.

Святы вечор (18+)

24 снежня 2018 года ў 19:00 мастацкая галерэя «Артэль» запрашае на праект арт-студыі PILIGRYM і НАТАЛЛІ СУХОЙ “СВЯТЫ ВЕЧОР”

Праект “СВЯТЫ ВЕЧОР” – мастацкае асэнсаванне зімовых святаў Раства і Калядаў, з іх яскравымі вобразамі і сюжэтамі. Студыя PILIGRYM разам з мастачкай Наталляй Сухой візуалізавалі сваё натхненне праз сінтэз мастацтва выцінанкі, фатаграфіі і відэа-арта. Выцінанка – адзін з адметных брэндаў Беларусі, традыцыйнае і адначасова ультрасучаснае мастацтва. Выцінанка – знак, код, вобраз – лаканічны і разам з тым багаты на змест, яе можна чытаць як збор казак і паданняў. Студыя PILIGRYM спрабуе ажывіць яе ў трохмернай прасторы, перанесці выцінанку з плоскасці ў аб’ём, з статычнага малюнка - ў відэасюжэт. Ажурныя геаметрызаваныя выявы пераходзяць з аркуша на постаці і твары, працягваючы маляваць мастацкай мовай выцінанкі ілюстрацыі для старажытных гісторый. Праект пачынаўся як відэакліп да народнай каляднай песні “Святы вечор” і працягнуты ў серыі фотапартрэтаў, дзе выцінанка выступае як яшчэ адна асоба. Яркія знакавыя вобразы твораў Наталлі Сухой напоўнілі фотаздымкі чароўным сімбалізмам, уласцівым мастацтву выцінанкі.

НАТАЛЛЯ СУХАЯ. У мастацкай школе (г. Маладэчна) вучылася ў вядомай майстрыхі В.М.Чырвонцавай. Выпускніца Беларускай акадэміі мастацтваў, факультэт мастацкага тэкстылю. Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, з 2003 па 2009 узначальвала секцыю выцінаншчыкаў БСМНТ. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, аўтар і суарганізатар праекта “Папяровы сусвет”. Дзяржаўны стыпендыят у галіне культуры і мастацтва ў 2005 г. Сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства з 1998 г.

КАЦЯРЫНА і МІХАСЬ АРАКЧЭЕВЫ. Фотамастакі, дызайнеры, выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў, кафедра графічнага дызайну. Ад 1998 году працуюць над фотапраектамі супольна. З цягам часу тандэм пераўтварыўся ў некамерцыйную арт-студыю “ PILIGRYM ”. Асноўным накірункам творчасці з’яўляецца стварэнне партрэтных фотасерый з адмысловым тэматычным складнікам, фота і відэа эксперыменты з пастановачнымі сюжэтамі. Сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Выстава будзе даступная наведвальнікам з 24 па 31 снежня 2018 года (Grey Hall)

Галерэя працуе з 10:00 да 19:00 штодзённа

Адрэс: г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi 58/1-6

 

Фота: СЭТ