Концерты

Святочны збор абрыкосавага ўраджаю

16 июля 2013

Граффити

Минск, пер. Калинина, 16

Даведкi: тут.

Квiткi: 40 000 руб. - 50 000 руб.

Святочны збор абрыкосавага ўраджаю

Штармавое папярэджанне: 16-га ліпеня ў Мінску пройдзе абрыкосавы град.

Сапраўды, абрыкосы накрыюць усіх, хто прыйдзе ў клуб "Графіці" 16 ліпеня. Незвычайная стыхія разгуляецца з нагоды выхаду альбома Рамана Абрамчука "Мая сакральная геаграфія", дзе песня пра містычны Абрыкос з'яўляецца галоўнай.

Разам з Р. Абрамчуком арашаць зямлю абрыкосамі будуць такія знаныя мэтры мінскай падпольнай гаспадаркі як Віктар Сямашка (чароўны кларнет), Раман Яраш (спевы і медытацыя), Ігар Адасік (планетарная перкусія), Антон Рудак (гангста-вершы) і іншыя садоўнікі і аграномы. Гледачам прапануецца пачэсная роля збіральнікаў абрыкосавага ўраджаю.

Раман Абрамчук - малады аўтар-выканавец, які вось ужо напрацягу некалькіх гадоў стала не ўваходзіць у лік найбольш знакамітых артыстаў нашай краіны, пастаянна не гучыць на радыёстанцыях сталіцы, цвёрда замацаваўся па-за спісамі ўсіх хіт-парадаў, упэўнена пралятае на самых прэстыжных конкурсах і фестывалях. "Ну і хрэн з ім", - каментуе сітуацыю Раман, - "абы абрыкосы квітнелі і Песня гучала!". Што за містычныя абрыкосы знаходзяцца ў кішэнях артыста і яго таварышаў, і што за Песня гучыць у іх галовах - даведаецца той, хто не збаіцца стыхіі і прыйдзе ў самы яе эпіцэнтр. Такім чынам, яшчэ раз: 16 ліпеня, аўторак, клуб Графіці, 19-00.