Другое
Свята беларускай мовы и культуры для ўсёй сям'і (0+)
11 июля 2020
Свята беларускай мовы и культуры для ўсёй сям'і (0+)
Парк гісторыі “Каралеўская асамблея Сула” запрашае дзяцей і дарослых на свята беларускай мовы і культуры “У роднай мовы роднае карэнне”, якое адбудзецца 11 ліпеня.
Галоўная наша свята – гэта сцвярджэнне і папулярызацыя беларускіх народных традыцый, беларускай мовы. Вы будзеце мець магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах. І музыка, будзе гучаць цудоўная, беларуская.
Вас чакаюць:
- гульні – забавы з дарослымі і дзеткамі;
- музыка ад беларускіх музыкаў. Вы будзеце мець задавальненне паслухаць цудоўныя беларускія песні ў выкананні славутага беларускага калектыва “Вербіца”;
- майстар-клас па народных танцах ды гульнях ад Яварыны;
- досціпы ды забаўкі,кемікі ды інтэрактывы па-беларуску ад Вясёлага Шляхцюка;
- беларускі кракадзіл;
- 5 крокаў да беларускай душы;
- беларуская мова – крыніца народнай мудрасці;
- птушыны “грай”;
- Янка Купала на Яна Купала;
- паэтычны дыспут Двубоі па-беларуску: не пістоляй, а мовай;
- беларуская клясыка на новы капыл;
- кемікі ды байкіад старога дзеда;
- лекцыя пана Валер`яна.
Тэл. +375 (44) 544-54-51