1 красавіка ў клубе Re:Public адбудзецца дабрачынны канцэрт «Сваё кіно», дзе папулярныя музыкі адыграюць сэты ў падтрымку беларускага незалежнага кіно «Души мертвые».
«Души мертвые» – гэта сацыяльная драма, якая разбурае агульнапрынятыя стэрэатыпы пра людзей з інваліднасцю. Гэта дынамічны і яркі фільм. Аўтар выкарыстоўвае арыгінальную драматургію і інавацыйную аператарскую працу: фільм быў зняты «адным кадрам», так доўга ў Беларусі яшчэ ніхто не здымаў. Акторскі склад – гэта сумесная праца прафесійных актораў тэатраў Беларусі і людзей з інваліднасцю.
У дабрачынным канцэрце прымуць удзел беларускія групы:
– Палац (фольк-рок),
– Akute (дыска-дэкаданс),
– Hurma (поп-рок),
– .K (tocka K) (псіхадэл-рок),
– Pauline (поп-рок).
Аўтар фільма – Віктар Красоўскі – драматург, рэжысёр, аўтар шматлікіх п’ес, якія былі адзначаны на розных тэатральных фестывалях і конкурсах. Дэбютаваў у кіно як рэжысёр і сцэнарыст фільма «Сторож» (Гран-пры «Варшаўскага фестываля беларускага кіно BULBAMOVIE- 2014»), удзельнік і суіскальнік нацыянальнай прэміі кінафестываля «Лістапад-2014», удзельнік кінафестываля «Cinema Perpetuum Mobile-2015», удзельнік кінафестываля «Golden Anteaters-2015», унесены ў каталог Corner FESTIVAL DE CFNNES 2015.
Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку кінапраекта «Души мертвые» на краўдфандынгавай платформе Ulej.by http://ulej.by/project?id=35739.
Квіткі можна набыць у клубе RE:РUBLIС і на сайце клуба.