Віялета Бубелітэ найбольш вядомая ў Літве як жанчына-фатограф, якая першая накіравала аб'ектыў на аголеную сябе. Калі фатографы-мужчыны выкарыстоўвалі аўтапартрэты ў сваёй творчасці фрагментарна, то В. Бубелітэ, пачаўшы з першых нясмелых эксперыментаў, вельмі хутка звярнулася да аўтапартрэта як выразна акрэсленага спосабу самавыяўлення ў асабістай творчасці. Гэта – рэдкі выпадак у літоўскай фатаграфіі, калі аўтар засноўвае свае творчыя пошукі на дыялогу з самім сабой, на аналізе ўласных цялесных і душэўных змяненняў на працягу часу.
З рознымі варыяцыямі, фотамастачка працягвае гэты дыялог ужо больш за дваццаць гадоў, разам з тым фіксуючы змяненні свайго старэючага цела. Цела для яе – адна з галоўных прылад мастацкага выяўлення. Разам з тым, яно і сродак пратэсту супраць ханжаскага стаўлення да цялеснасці і аголенасці, таму творы мастачкі вельмі актуальныя і зараз.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 арыгінальных фотаздымкаў В. Бубелітэ.
Работа выставы плануецца ў тэрмін з 26 кастрычніка па 24 лістапада 2018 г.