Фесты

Ўсё сваё (0+)

27 мая 2018

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Ўсё сваё (0+)

«Ўсё сваё» раскажа і пакажа мінчанам і гасцям горада, наколькі беларуская зямля багатая і добрымі якаснымі прадуктамі, і неверагоднымі людзьмі справы. Запрошаныя больш за дваццаць удзельнікаў з Мінскай вобласці: фермераў і гастра-энтузіястаў, якія прывязуць з сабой свойскія каровіны і казіныя сыры, топленае масла, свежую зеляніну і дзікаросы, булёны на хатняй курачцы, яйкі, пірагі і хлеб на заквасцы; зробяць сапраўдны пір якаснай рыбы і навучаць рабіць традыцыйныя беларускія локшыны з суцэльнай мукі!

«Ўсё сваё» падтрымлівае экалагічны падыход да зямлі: будзе ўзноўлены сапраўдны гарадскі агарод, кожны ўдзельнік зможа забраць з сабой саджанцы і высадзіць іх у сваім двары, у краме «Пакет? О нет!» будуць прадавацца эка-сумкі і папяровыя пакеты, а гасцей просяць прыходзіць са сваімі сталовымі прыборамі, каб менш выкарыстоўваць аднаразовы посуд.

Дзяцей чакае зона з кулінарнымі і земляробчымі майстар-класамі, жывыя кураняты і качаняты)