Выставки

Свае гісторыі

26 августа 2016 - 20 сентября 2016

Литературный музей Янки Купалы

Минск, ул. Янки Купалы, 4

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Свае гісторыі

25 жніўня 2016 года а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўрачыстую прэзентацыю фотапраекта Марыны Бацюковай “Свае гісторыі”.

Марына Бацюкова плённа працуе ў дакументальным і канцэптуальным фатаграфічным мастацтве. З нагоды свайго юбілею мастачка прэзентуе “Свае гісторыі” – новы праект, прысвечаны ўзаемасувязі надрукаваных фотапартрэтаў з іх натуральным атачэннем. Дакументаванне старых здымкаў у інтэр’ерах і экстэр’ерах рэальнага жыцця адбывалася на працягу 11 гадоў. Геаграфія праекта яднае прастору ад заходняга ўзбярэжжа Францыі да ўсходніх раёнаў Грузіі, многія зробленыя ў Беларусі, Літве і нават Малайзіі. Шэраг фотапартрэтаў і інтэр’ераў з’яўляецца аўтабіяграфічным.
Вынік сваёй шматгадовай працы Марына Бацюкова прадстаўляе ў фармаце фотавыставы і прэзентацыі адмыслова падрыхтаванага альбома з аднайменнай назвай “Свае гісторыі”. Альбом да друку рыхтавала інтэрнацыянальная каманда: беларусы Павел Вайніцкі, Дыяна Даражок і вядучы мастак-дызайнер з Літвы Гіціс Скудзінскас. Выданне ажыццяўлялася пры фінанасавай падтрымцы СТАА “ЭКСАТ-БЕЛ”.

Асяроддзе і выразныя дэталі аб’ядналі фотаздымкі праекта ў шэраг канцэптуальных раздзелаў, надаўшы “сваім гісторыям” адценне гарадскіх, вясковых, страчаных і вечных тэмаў. Кожны з іх сведчыць пра моцнае перакананне Марыны Бацюковай у тым, што суседства з іншымі прадметамі і навакольны кантэкст уплывае на ўспрыняцце даўніх здымкаў – распавядае гісторыю з мінуўшчыны і знітоўвае яе з днём сённяшнім. 
Марына Бацюкова запрашае кожнага далучыцца да Internet-часткі праекта “Свае гісторыі” і распавесці сваю гісторыю на аднайменнай старонцы Facebook. Аўтары трох лепшых фотагісторый пад час фінісажу 20 верасня атрымаюць падарунак.
Аздабленнем урачыстай прэзентацыі праекта стане спецыяльна запрошаны госць – бард Алесь Камоцкі.

Фотавыставы Марыны Бацюковай “Свае гісторыі” працуе з 26 жніўня па 20 верасня. Музей працуе з 10:00 да 18.00

Фото: histmuseum.by.