ТЮЗ покажет все спектакли проекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» (12+)
23 февраля 2021
З 23 па 26 лютага мы пакажам усе спектаклі з праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі».
- 23 лютага у 19:00 – «Сны аб Беларусі» (12+): па п’есе Уладзімера Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» і па творах Янкі Купалы (урыўкі з вершаў, паэмаў «Яна і я», «На куццю», «Сон на кургане», «Адвечная песня», «На папасе», драмы «Раскіданае гняздо»).
- 24 лютага, 15:00 – «Калі прачнецца Бог...» (16+): па знакамітаму твору беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш — «Споведзь».
- 24 лютага, 19:00 – «Міхалава зямля» (12+): паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
- 25 лютага, 19:00 – «Палёты ўдваіх» (16+): па творах Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч.
- 26 лютага, 19:00 – «Майго юнацтва крылы» (16+): на вершы Аркадзя Куляшова.
«Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» запрашаюць адкрыць для сябе нацыянальных класікаў: па радку, па страфе. Нанова. Перадусім – праз паэзію ( бо яна «...суцяшае, не падманваючы») Купалы, Коласа, Куляшова, Геніюш, Багдановіча і Цёткі. Адчуць тое, што змушала іх выказвацца. Запомніць адчуванне, загартаваць пачуццё, вызначыцца з балючым і радасным.
Пры набыцці ад 2-х квіткоў на спектаклі праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» вы можаце атрымаць у падарунак квіток на яшчэ адзін спектакль з гэтага цыкла (на выбар).
Каб атрымаць запрашальны квіток, прад’явіце свае 2 квіткі ў касе тэатра.