Больш за 100 дызайнераў і майстроў! Вядомыя імёны і брэнды! Святочная атмасфера і бясконцая колькасць прыгожых рэчаў!
Цягам 9 дзён лепшыя дызайнеры краіны прадставяць на продаж свае рэчы: упрыгожванні і біжутэрыю, нататнікі і альбомы, сумкі, торбы, цацкі і аксэсуары.
Акрамя гэтага, на Супермаркеце есць магчымасць набыць творы беларускіх мастакоў па самых нізкіх коштах – жывапіс, графіку, фота, скульптуру і аб'екты.
Добрая музыка, увесяленні, каляднае меню ў Бары Ў і выбар пакупак аж у трох залах галерэі робяць шопінг прыемным і карысным баўленнем часу ў снежаньскія перадсвяточныя вечары!
Зручны час для наведвання – з 15 да 22 гадзін кожны дзень. Асабістым падарункам кожнаму стане бесплатная святочная запакоўка набытай рэчы! 23 - 31 снежня – Час на суперпадарункі!